Главная : Развлечения : Расширение реальности :

«Зорка Вянера» Максiм Багдановiч
Выпуск 10

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   00:50, 198.7 Кб
добавлен 25.07.13 14:20

Михаил Усов, артист цирка @ Week & Star
Виктор Шкипин @ Week & Star
Тимур Соловьев @ Week & Star
Арман Давлетяров @ Week & Star
Юрате Гураускайте, главный редактор журнала InStyle @ Week & Star
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход